Кантакты | Вясельны фатограф — Вадзім Дамаронак

Вадзім Дамаронак

Троху пра сябе

Я, Дамаронак Вадзім - вясельный фатограф, нарадзіўся ў 1982 годзе ў горадзе Мінску, Рэспубліка Беларусь. Фатаграфію палюбіў яшчэ ў дзяцінстве. Першым маім фотаапаратам быў Polaroid - самы просты і хуткі спосаб атрымання здымкаў. Фатаграфаваў усё, што было цікава - родных, сяброў, прыроду. Сам працэс фотаз’ёмкі і прагляд фатаграфій прыносіў мне вельмі шмат станоўчых эмоцый. Але, на жаль, дарагія касеты для Polaroid разляталіся вельмі хутка, кішэнных грошай не хапала і мне давялося пакінуць сваю зацікаўленасць на няпэўны тэрмін...


Школа, потым інстытут, армія і праца, у 2007 годзе скончыў навучанне і атрымаў дыплом па спецыяльнасці "Web-дызайн і камп’ютарная графіка", прайшло шмат год, і да 27 год у мяне з’явілася больш магчымасцяў і часу для фатаграфіі. Пачаў я з вывучэння рынку фотатэхнікі і ў выніку выбраў бюджэтны люстраны фотаапарат Sony Alpha DSLR-A350 з светласільным аб’ектывам Sony 50F1.4. Прызнаюся адразу, што для мяне Sony Alpha была і ёсць лепшай з усіх сістэм. Цягам году я прачытаў тысячы старонак тэматычнай літаратуры, вывучыў асновы працэса фотаз’ёмкі і постапрацоўкі, прагледзеў агромністую колькасць фатаграфій і відыё з майстар-класамі вядомых фатографаў. Але, нішто не дапамагае ва ўдасканаленні так, як асабістая практыка. Фатаграфаваў усё і ўсіх, у 2009 годзе знаёмыя прапанавалі мне быць фатографам на іх вяселлі, потым знаёмыя-знаёмых, я заўсёды з задавальненнем пагаджаўся. Мне гэты жанр прыйшоўся да спадобы і маё хобі праз колькі год самастойного вывучэння і практыкі ў фатаграфіі, перарасло ў маю ўлюбёную працу. У вольны час ад з’ёмкі вяселляў, з задавальненнем спасцігаю і іншыя жанры фатаграфіі.


Вясельная фотаздымка ў Маскве - Ігар & Надзя

Многія лічаць, што вясельная фотаз’ёмка - гэта не творчасцт, а камерцыя і праца па шаблонах. Безумоўна, такое меркаванне памылковае. Без сумніваў многія вясельныя фатографы са мною пагодзяцца ў тым, што на нас ляжыць вялікая адказнасць і ў нашай працы няма права на памылку. Мы ня зможам перазняць вяселле ў іншы дзень, як, напрыклад, у іншых жанрах. Шаблон можа быць толькі адзін — гэта максымум адпрацаваць у гэты дзень і зрабіць прыгожыя фотаздымкі, каб у выніку праз доўгія гады гэтыя вясельныя фатаграфіі сталі для кагосці ўспамінамі пра самыя каштоўныя і прыемныя імгненнні ў іх жыцці. Пра цяжкасці ў дзень вясельнай фотаз’ёмкі казаць лішне, у гэтым жанры трэба папрацаваць каб зразумець.


Лепшая фота сістэма ад - Sony Alpha (Вясельны фатограф - Вадзім Дамаронак ;-)

Як я ўжо казаў, лепшым абсталяваннем лічу сістэму Alpha ад Sony.

З 2009 па 2011 - Sony Alpha DSLR-A350/550 + Sony SAL-1870 + Sony SAL-50F14 + Sigma 70300DG + Sony HVL-F42AM
З 2011 па 2013 - Sony Alpha SLT-A77VQ + Sony SAL-1650 + Sony SAL-50F14 + Sigma 70200F2.8 + Sony HVL-F42AM/F58AM
З 2014 - Sony Alpha SLT-A99 + Sony SAL-2470F2.8Z + Sigma 70200F2.8EX os + Sony SAL-135F1.8Z + Sony HVL-F43M/F60M


Мае ўлюбёнца), вясельны боекамплект - Sony A99 + 2470F2.8z + 70200F2.8s + 135F1.8z + F43M + F60M + аксэсуары = 10кг. Айфон або кампакт-камера? Ня, не чуў!)

Я звык цалкам і з душой аддавацца ўлюбёнай справе, я заўсёды сачу за развіццём і тэндэнцыямі ў вобласці фатаграфіі, графікі і дызайна. У працы выкарыстоўваю самыя новыя тэхналогіі, прыёмы і спосабы апрацоўкі. Амаль за 5 год фотаз’ёмкі, было зроблена па-над 170 тысяч кадраў, мой асабісты архіў утрымлівае каля 11 тысяч апрацаваных фатаграфій. Частку маіх прац вы можаце пабачыць на дадзеным сайце. Працы будуць увесь час абнаўляцца, і мне будзе вельмі прыемна, калі вы азнаёміцеся з маёй творчасцю!


Поделиться ссылкой:

Вясельны фатограф
Вадзім Дамаронак

   +375 29 369 30 13


   +375 29 272 42 11


   Dobermans.by


   Doberman.by@mail.ru


   Doberman_by


   В контакте


   Facebook


   Одноклассники


   Google+


УНП   АС 0850448

Дамаронак В.Н



Дызайн — Вадзім Дамаронак

Фатаграфія — гэта след у гісторыі, гісторыя складаецца з падзей,
падзеі твораць людзі, пакідаючы сляды.
Пакіньце свой след у гісторыі…

2009 — 2017 «Doberman'S»

Яндекс цитирования