Партрэтнае фота здаецца на першы погляд вельмі простым жанрам фатаграфіі і многія ўпэўненыя, што самі з лёгкасцю змогуць зрабіць прыгожы партрэт. Аднак прыгожае партрэтнае фота залежыць ад многіх складнікаў: пачынаючы ад ведаў і навыкаў фатографа і заканчваючы дарагім фотаабсталяваннем і правільна выстаўленым святлом. Партрэтная з’ёмка – гэта асаблівы від мастацтва, які патрабуе творчага падыходу і крэатыўнага мыслення.
Я заўсёды намагаюся ў сваіх фота паказваць не толькі знешнюю прыгажосць мадэлі, але і ўнутраную, яе характар, настрой і эмоцыі.
Да кожнай мадэлі я знаходжу індывідуальны падыход і выкарыстоўваю ўсё свае прафесійнае майстэрства і фантазію, каб зрабіць партрэт унікальным і непаўторным.
Вялікую ролю ў стварэнні партрэтнага фота грае правільна выбраны фон, ён мусіць быць някідкім і нейтральным, каб уся ўвага была сканцэнтраваная на чалавеку, чый партрэт зняты. Важна паказаць вочы мадэлі, ўсю іх глыбіню і характар, бо вочы – люстэрка душы. Такім чынам, праз вочы нават статычнае фота можа многае сказаць пра чалавека, паказваючы яго настрой і сутнасць.
Маёй галоўнай задачай як прафесійнага фатографа стаіць паказаць у Вашым партрэце ўсё, што вы хочаце сказаць гледачу і прыхаваць, што вы не хочаце паказваць. Стварыце свой унікальны партрэт, і ён будзе прыемным падарункам для Вас, Вашых любых і блізкіх.
Поделиться ссылкой:
Партрэтнае фота
Дызайн — Вадзім Дамаронак
2009 — 2019 «Doberman'S»