Святы любяць усе – і дарослыя і дзеці! Але яны маюць уласцівасць хутка заканчвацца і вельмі важна, каб у Вас засталіся прыемныя ўспаміны. Не толькі ў памяці, але і на фота. Таму пры падрыхтоўцы да важнай падзеі запрашэнне прафесійнага фатографа так жа важнае, як і замова банкета і рассылка запрашальных квіткоў.
Прафесійная фотаз’ёмка святаў гэта спалучэнне рэпартажна-жанравай і мастацка-пастановачнай з’ёмкі. Такая фотаз’ёмка патрабуе асаблівых навыкаў, таму мая задача як фатографа адзняць самыя незвычайныя моманты і паэксперыментаваць з незвычайнымі ракурсами. Каб у Вас засталіся самыя прыемныя ўражанні ад прагляду фатаграфій, і Вы хацелі перажываць гэтую важную для Вас падзею зноў і зноў.
Фотаз’ёмку можна замовіць на любую ўрачыстасць – юбілеі, карпаратывы, канцэрты, дзявічнікі/мальчышнікі, дзіцячыя ранішнікі і выпускныя.
Калі вы хочаце каб самыя яскравыя моманты Вашага свята назаўсёды засталіся ў Вашай памяці, замовіўшы мяне як фатографа Вы атрымаеце цэлы альбом унікальных кадраў і мноства прыемных успамінаў!
Поделиться ссылкой:
Фотаз’ёмка святаў
Дызайн — Вадзім Дамаронак
2009 — 2019 «Doberman'S»